Лукашэнка павіншаваў пагранічнікаў з прафесійным святам

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛукашэнка павіншаваў пагранічнікаў з прафесійным святам
Лукашэнка павіншаваў пагранічнікаў з прафесійным святам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што беларускія пагранічнікі заслужылі павагу грамадзян і прызнанне замежных калег.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка падчас службы ў Брэсце ў складзе пагранічных войскаў КДБ СССР у 1975-1977 гадах - Sputnik Беларусь
Дзень пагранічніка: як Лукашэнка і яго сыны служылі на мяжы

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пагранічная служба - гэта доля моцных і мужных людзей, якія адданыя сваёй справе, валодаюць адмысловымі навыкамі, адрозніваюцца вытрымкай і праніклівасцю.

"Сваімі штодзённымі канкрэтнымі справамі вы даказваеце вернасць прысязе і народу Беларусі", - заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, сёння пагранічнікі годна вырашаюць найважнейшыя задачы па ахове дзяржаўнай мяжы і робяць важкі ўнёсак у забеспячэнне і ўмацаванне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

"Не раз праявіўшы свае высокія прафесійныя і маральныя якасці, беларускія пагранічнікі заслужылі павагу нашых грамадзян і прызнанне замежных калег. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце сумленна служыць Айчыне, умацоўваючы яе бяспеку", - гаворыцца ў віншаванні.

Дзень пагранічніка штогод адзначаецца ў Беларусі 28 мая. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была заснаваная Пагранічная ахова мяжы РСФСР. Пасля атрымання незалежнасці ў нашай краіне захавалі традыцыю адзначаць свята ў гэтую дату, аддаючы даніну павагі подзвігу савецкіх пагранічнікаў.

Стужка навiн
0