Апошнія званкі пройдуць у сераду ў Мінску

© Sputnik / Ирина БукасАпошнія званкі пройдуць у сераду ў Мінску
Апошнія званкі пройдуць у сераду ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Са школьнай лавай у гэтую сераду развітаюцца тысячы 11-класнікаў. У астатніх жа гарадах, нагадаем, апошнія званкі адбудуцца ў чацвер.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Апошнія званкі пройдуць у гэтую сераду ў школах і гімназіях Мінска, паведамілі ў Мінадукацыі.

Апошні званок у Жодзінскай жаночай гімназіі - Sputnik Беларусь
Віншаванні для выпускніка на беларускай мове

Апошні званок - сімвалічная "лінейка", азначае заканчэнне вучобы ў школе. Традыцыйна падобныя мерапрыемствы праходзяць у канцы мая.

У Мінску апошнія званкі празвіняць 29 мая, у іншых гарадах Беларусі - 30 мая. Прычынай для пераносу мерапрыемстваў у сталіцы стала жалобная дата - 20-я гадавіна трагедыі на Нямізе.

У дзень правядзення апошніх званкоў традыцыйна абмежаваны продаж алкагольных напояў. Такім чынам, увесь дзень у Мінску нельга будзе набыць нічога "з градусам", у тым ліку піва.

Са школьнай лавай у гэты дзень развітаюцца тысячы мінскіх школьнікаў і гімназістаў. Наперадзе іх чакаюць выпускныя экзамены, а пасля - уступная кампанія.

Стужка навiн
0