Азаранка і Сабаленка выйшлі ў другі круг "Ралан Гарос"

© REUTERS / KAI PFAFFENBACHАзаранка выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"
Азаранка выйшла ў другі круг Ралан Гарос - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Азаранка абыграла пераможцу "Ралан Гарос" - 2017 у двух сэтах, праўда, у другім яна не рэалізавала пару матч-болаў.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (№43 у рэйтынгу WTA) выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.

У паядынку 1/64 фіналу беларуска сустракалася з прадстаўніцы Латвіі Алёнай Астапенка (39). Першы сэт застаўся за Азаранка - 6:4. У другім яна вяла з лікам 5:4 і не змагла рэалізаваць два матч-болы, саперніца зраўняла лік. На тай-брэйку Азаранка была мацнейшай за суперніцу 7:4. Такім чынам лік у матчы 6:4, 7:6 (7:4). Гульня працягвалася адну гадзіну 50 хвілін.

© Photo : twitter / @rolandgarrosВікторыя Азаранка
Азаранка і Сабаленка выйшлі ў другі круг Ралан Гарос - Sputnik Беларусь
Вікторыя Азаранка

У стартавым паядынку Арына Сабаленка справілася з прадстаўніцай Славакіі Дамінікай Цыбулкавай (41). Сабаленка выйграла з лікам 7:5, 6:1. Матч працягваўся 1 гадзіну 32 хвіліны.

У 1/32 фіналу беларуска згуляе супраць амерыканкі Аманды Анісімавай, якая на старце турніру абыграла францужанку Армані Тан - 6:1, 6:3.

Нагадаем, раней барацьбу на турніры завяршылі Вера Лапко (102) і Аляксандра Сасновіч (34).

Стужка навiн
0