Мост праз Свіслач у Мінску зачынілі на рамонт

© Sputnik / Тамара ЗенинаМост праз Свіслач у Мінску зачынілі на рамонт
Мост праз Свіслач у Мінску зачынілі на рамонт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бліжэйшы да метро пешаходны мост праз раку зачынілі на капітальны рамонт да Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Усім, хто любіў пешшу прагуляцца ад аўтобуснага прыпынку "Гасцініца "Юбілейная" на праспекце Пераможцаў на другі бок Свіслачы, у бліжэйшы час прыйдзецца рабіць дадатковы круг. Пешаходны мост насупраць гасцініцы "Беларусь" зачынілі на капітальны рамонт.

"Няёмка, вядома, але мы пацерпім дзеля новага моста", - кажуць пешаходы, убачыўшы агароджу. Бліжэйшы арачны мост праз Свіслач знаходзіцца ўсяго ў 100 метрах.

© Sputnik / Тамара ЗенинаЯкім будзе новы мост, сказаць пакуль ніхто не можа
Мост праз Свіслач у Мінску зачынілі на рамонт - Sputnik Беларусь
Якім будзе новы мост, сказаць пакуль ніхто не можа

Дадатковы круг да арачнага моста прыйдзецца рабіць амаль да самых II Еўрапейскіх гульняў. Столькі прадоўжыцца рэканструкцыя.

"Гэта будзе менавіта рэканструкцыя, рамантаваць тут ужо няма чаго", - паведамілі рабочыя, якія зараз здымаюць старое асфальтавае пакрыццё на мосце.

У рэканструкцыі ўдзельнічае мноства гарадскіх арганізацый. Рабочыя кажуць, што разбіраць канструкцыю моста будуць цалкам. Толькі апоры пакінуць, калі экспертыза пакажа, што яны яшчэ моцныя.

"На гэтым месцы будзе зусім іншы прыгожы мост з металаканструкцый, з металічнымі парэнчамі і драўляным насцілам", - распавялі Sputnik ва УП "Мінскінжпраект".

Праўда, якім менавіта будзе новы мост, пакуль удакладніць не можа ніхто. Вядома, што некалькі гадоў таму папярэдняе кіраўніцтва сталіцы разглядала праект, згодна з якім гэты пешаходны мост павінны былі зрабіць у выглядзе рыбы.

"Але сышоў Шорац і гэты праект адклалі", - распавялі на прадпрыемстве "Гардарбуд".

© Sputnik / Тамара ЗенинаКанструкцыю моста разбяруць цалкам, застануцца толькі апоры - калі экспертыза пакажа, што яны яшчэ моцныя
Мост праз Свіслач у Мінску зачынілі на рамонт - Sputnik Беларусь
Канструкцыю моста разбяруць цалкам, застануцца толькі апоры - калі экспертыза пакажа, што яны яшчэ моцныя

Новы праект моста ў цяперашні час знаходзіцца на ўзгадненні ў прэзідэнта.

"Якім ён будзе, прама цяпер не скажам, але дакладна прыгожым, а галоўнае - бяспечным", - запэўнілі на прадпрыемстве.

Таксама спецыялісты "Гардарбуда" ўдакладнілі, што да міжнароднага марафона адкрыюць часткі мастоў на 24-м кіламетры МКАД у Малінаўцы і на 2-м кіламетры МКАД у раёне вуліцы Францыска Скарыны. Рамонтныя работы на іх цалкам не паспеюць завяршыць да спартыўнага свята.

© Sputnik / Тамара ЗенинаДа бліжэйшага арачнага моста давядзецца хадзіць амаль да самых II Еўрапейскіх гульняў
Мост праз Свіслач у Мінску зачынілі на рамонт - Sputnik Беларусь
Да бліжэйшага арачнага моста давядзецца хадзіць амаль да самых II Еўрапейскіх гульняў

Пасля II Еўрапейскіх гульняў гарадскія службы пачнуць капітальны рамонт яшчэ двух аўтамабільных мастоў: праз Свіслач на 12-м кіламетры МКАД і ў раёне вуліцы Чыгуначнай. Капітальная рэканструкцыя аўтамабільнага моста на праспекце Машэрава ўжо завершана.

Стужка навiн
0