МІНСК, 29 мая - Sputnik. Памеры грашовага забеспячэння ваеннаабявязаным за перыяды праходжання iмi ваенных i спецыяльных збораў павялічацца з 1 студзеня 2020 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
У выніку названых змяненняў, якія ўносяцца пастановай урада, грашовае забеспячэнне ваеннаабавязаных узрасце больш чым у 15 разоў.
"З 2020 года памер грашовага забеспячэння названай катэгорыі грамадзян складзе ад 156 да 331,50 рублёў у месяц у залежнасці ад прысвоенага воінскага звання ваеннаабавязанага", - удакладнілі ў абаронным ведамстве.
Зараз грашовае забеспячэнне ў беларускіх вайскоўцаў вар'іруецца ў межах ад 8,39 да 14,63 рублёў у месяц.
Цікава, што байцы, якія служаць у IT-роце, упершыню сфарміраванай у гэтым годзе, атрымліваюць звычайнае грашовае забеспячэнне.
"Грашовае забеспячэнне ў іх такое ж, як ва ўсіх ваеннаслужачых - у раёне 18 рублёў (у студзені 2019 года яно павялічыцца ўдвая - Sputnik)", - распавядаў камандзір роты старэйшы лейтэнант Уладзімір Старажэнка.