Марат Касем быў затрыманы ў аўторак у аэрапорце Вільні - у Літву ён прыбыў у камандзіроўку. Самі ж літоўскія памежнікі назвалі гэта "высвятленнем абставінаў".
Касем раней распавёў, што супрацоўнікі пагранслужбы праверылі ўсе яго рэчы, папрасілі таксама зняць верхнюю вопратку. Журналіст адзначыў, што праверка была дасканалай. У паветранай гавані Касем прабыў шэсць гадзін.
"У мяне пыталіся, як я стаўлюся да асобных момантаў у гісторыі Літвы, чаму мы асвятляем навіны так а не інакш, ці ёсць у мяне сувязі з расійскімі спецслужбамі. На што я адказаў, што я журналіст, а не Джэймс Бонд", - распавёў Касем.
Сітуацыю пракаментавала галоўрэд МІА "Россия сегодня", RT і Sputnik Маргарыта Сіманьян. Яна падкрэсліла, што тым, хто затрымліваў Касема, было ясна, што ён займаецца выключна журналісцкай дзейнасцю і нічым іншым.
Варта адзначыць, што затрыманне Касема - не першая спроба краін Балтыі аказаць ціск на працу Sputnik. Як заяўлялі ў МЗС РФ, падобныя інцыдэнты ў краінах Балтыі "наглядна дэманструюць, чаго на практыцы стаяць дэмагагічныя заявы аб прыхільнасці Вільнюса, Рыгі і Таліна прынцыпам дэмакратыі і свабоды слова".