Стваральнікі серыяла "Чарнобыль" арандавалі касцюмы на "Беларусьфільме"

© Photo : HBO (2019)Стелан Скарсгард і Джарэд Харыс у серыяле "Чарнобыль"
Стелан Скарсгард і Джарэд Харыс у серыяле Чарнобыль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах прафесіяналаў, працу прыйшлося зрабіць вялікую: было вельмі няпроста знайсці арыгінальны рэквізіт - савецкую мэблю і адзенне.

Серыял Чарнобыль стаў самым папулярным у гісторыі па версіі IMDB - Sputnik Беларусь
Серыял "Чарнобыль" стаў самым папулярным у гісторыі па версіі IMDB
МІНСК, 30 мая - Sputnik. Некаторыя касцюмы для здымак папулярнага серыяла "Чарнобыль" былі арандаваны на кінастудыі "Беларусьфільм", паведамілі Sputnik прадстаўнікі айчыннай кінастудыі.

Па словах прадстаўнікоў "Беларусьфільма", каманда замежных прафесіяналаў знаходзілася тут, калі праходзіў кастынг, для гэтага ім нават быў вылучаны асобны кабінет.

"Яны адбіралі вялікую колькасць касцюмаў, з Літвы прыязджаў чалавек", - распавялі на кінастудыі.

Падрабязнасцямі падзялілася мастачка па касцюмах Адыліі Дыкс-Мер'е у інтэрв'ю інтэрнэт-парталу buro247.ru: стваральнікі серыяла хацелі, каб усе вобразы герояў былі максімальна аўтэнтычнымі.

"Адзенне савецкіх людзей моцна адрознівалася ад таго, што насілі еўрапейцы. Мы паглядзелі шмат дакументальных фільмаў аб чарнобыльскай катастрофе, вывучалі газеты і часопісы эпохі", - патлумачыла Дыкс-Мер'е.

Гендырэктар Беларусьфільма Уладзімір Карачэўскі прадставіў новыя рэлізы - Sputnik Беларусь
Кінастудыя, якую даўно не любілі: як гендырэктар мяняе "Беларусьфільм"

Паводле яе слоў, вялікая частка літоўскай каманды валодала беларускай мовай, так што атрымлівалася знаходзіць арыгінальныя ўзоры рабочай або медыцынскай уніформы на расійскіх сайтах.

"Мы былі на "Беларусьфільме" і ў дзяржаўным архіве касцюмаў у Кіеве, дзе шукалі і бралі ў арэнду рэчы эпохі", - патлумачыла яна.

Стваральнікі серыяла "Чарнобыль" адзначаюць, што працу прыйшлося зрабіць вялікую: было вельмі няпроста знайсці арыгінальны рэквізіт - савецкую мэблю і адзенне.

Серыял "Чарнобыль" пачаў выходзіць на амерыканскім тэлеканале HBO ў маі 2019 года і стаў самым паспяховым у гісторыі па ацэнцы карыстальнікаў сайта Internet Movie Database (IMDB), яго рэйтынг складае 9,6 бала з 10 магчымых. У міні-серыяле распавядаецца аб катастрофе на ЧАЭС, а таксама пра тое, якімі намаганнямі ліквідавалі яе наступствы. 

Стужка навiн
0