Відэа

Відэафакт: сталічным інспектарам ДАІ ўручылі ключы ад новенькіх Geely

Падпісацца
Новыя седаны Geely Emgrand 7 папоўнілі аўтапарк ДАІ Мінгарвыканкама і АДАІ РУУС сталіцы. Глядзіце на відэа, як уручалі ключы ад машын інспектарам.

Усяго Дзяржаўтаінспекцыя закупіла 22 новенькіх аўтамабіля беларускай вытворчасці, ключы экіпажам уручаў асабіста кіраўнік мінскай міліцыі генерал-маёр Іван Кубракоў. Акрамя гэтага супрацоўнікам ДАІбылі ўручаны падзякі.

"З упэўненасцю магу сказаць, што ў ДАІ працуюць прафесіяналы, якія ў любы час дня і ночы могуць выканаць любыя пастаўленыя задачы па ахове грамадскага парадку і арганізацыі дарожнай бяспекі", - сказаў Кубракоў на ўрачыстай цырымоніі.

На мерапрыемстве прысутнічаў і прадстаўнік духавенства, які правёў цырымонію асвячэння аўтамабіляў.Затым інспектарам ДПС быў аддадзены загад аб заступленні на службу.

Стужка навiн
0