Глеб больш не будзе гуляць за БАТЭ

© Sputnik / Виктор ТолочкоГлеб больш не будзе гуляць за БАТЭ
Глеб больш не будзе гуляць за БАТЭ - Sputnik Беларусь
Самы вядомы беларускі футбаліст пакінуў клуб па пагадненні бакоў.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Футбаліст Аляксандр Глеб скасаваў кантракт з клубам БАТЭ, за які выступаў апошні час, паведамілі ў прэс-службе барысаўскай каманды.

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб - Sputnik Беларусь
Глеб у чацвёрты раз вярнуўся ў БАТЭ

Пры гэтым дзеянне кантракту з паўабаронцам спынена, як падкрэсліваецца, па пагадненні бакоў.

"Біяграфія лепшага футбаліста Беларусі XXI стагоддзя цесна пераплецена з нашым клубам. Тут Глеб пачаў прафесійны шлях больш за дваццаць гадоў таму і ўпершыню гучна заявіў пра сябе, сюды неаднаразова вяртаўся пасля замежных этапаў кар'еры. І заўсёды прыкладаў максімум намаганняў, каб дапамагчы роднай камандзе ў выкананні пастаўленых задач", - сказана ў паведамленні.

У складзе "жоўта-сініх" Глеб згуляў 124 матчы, забіў восем мячоў і зрабіў 18 выніковых перадач, а яшчэ стаў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі. У клубе выказалі падзяку футбалісту і падзякавалі за ўклад у дасягненні БАТЭ. А заадно намякнулі, што самы тытулаваны беларускі футбаліст мог бы ўліцца ў каманду ў новай, мабыць, трэнерскай якасці.

Нагадаем, у студзені бягучага года Глеб прадоўжыў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Пасля матчаў 1/16 фіналу супраць лонданскага "Арсенала" хаўбек у інтэрв'ю англійскім СМІ намякнуў, што збіраецца завяршаць клубную кар'еру, але затым адзначыў, што журналісты яго не так зразумелі - сыходзіць з футбола ён не збіраецца. А ў сакавіку Глеб заявіў, што 2019-ы стане заключным годам для яго ў футболе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі