Мезенцаў прыляцеў у Мінск

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкМезенцаў прыляцеў у Мінск
Мезенцаў прыляцеў у Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасол Расіі прыбыў у беларускую сталіцу, дзе ў бліжэйшыя дні ўручыць копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Уладзіміру Макею.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў прыляцеў у нядзелю ў беларускую сталіцу.

Рашэнне аб прызначэнні новага пасла Уладзімір Пуцін прыняў у канцы красавіка. Перад тым як прыступіць да выканання сваіх абавязкаў Дзмітрый Мезенцаў склаў паўнамоцтвы сенатара Савета Федэрацыі.

У інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" расійскі дыпламат расказаў, што ўжо сустракаўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам некалькі гадоў таму, калі яшчэ быў генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Цікава, што на пытанне, як правільна называць краіну: Беларусь ці "Белоруссия", адказаў, як і належыць дыпламату. "Другога чэрвеня я адлятаю да свайго новага працоўнага месца - у сталіцу Рэспублікі Беларусь", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Паводле слоў пасла, Масква і Мінск маюць пазітыўны вопыт супрацоўніцтва. Дзве краіны павінны ўлічваць ўзаемныя інтарэсы, таму што адносіны носяць стратэгічны характар.

"Мы можам спрачацца пра нешта, з нечым не пагадзіцца, але мы проста абавязаны жыць у міры і дружбе, абавязаны бачыць і чуць інтарэсы партнёра, дапамагаць", - падкрэсліў расійскі дыпламат.

Раней міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што гатовы сустрэцца з новым расійскім паслом адразу пасля яго прыбыцця, каб прыняць копіі даверчых грамат.

Стужка навiн
0