Можна ісці загараць: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў нядзелю

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкМожна ісці загараць: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў нядзелю
Можна ісці загараць: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў нядзелю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Гомелі будзе гарачэй за ўсё - да +28 градусаў. Аднак у некаторых раёнах магчымы навальніцы.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю, 2 чэрвеня, паведамілі ў Гідрамеце.

Амаль па ўсіх рэгіёнах краіны ападкаў не чакаецца. Толькі ноччу і раніцай па поўдні магчымы слабы туман. Сіноптыкі папярэдзілі: дзесьці прагрымяць навальніцы.

Вецер паўночна-ўсходні, усходні, умераны. Ноччу за акном будзе +5..+12°С, па поўдні да +14°С. Днём паветра прагрэецца да +20..+27°С. Гомель стане самым гарачым абласным цэнтрам Беларусі. Тут слупок тэрмометра падымецца да +28 градусаў. Прахаладней за ўсё будзе ў Гродна, дзе чакаецца да +22..+24°C.

У Мінску 2 чэрвеня сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу тэмпература паветра складзе да +11..+13°C, днём да +24..+26°C.

Стужка навiн
0