МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Новы метад барацьбы з ракам выкарыстоўваюць у беларускім Цэнтры дзіцячай анкалогіі, паведамілі ў суботу ў эфіры тэлеканала АНТ.
Ва ўстанове адкрылі новую лабараторыю генетычных біятэхналогій, дзе будуць распрацоўваць новыя метады дыягностыкі і імунатэрапіі, уключаючы супрацьпухлінныя вакцыны.
У першую чаргу тут пачнуць дапамагаць дзецям з дыягназам лейкемія. Сутнасць лячэння складаецца ў тым, што з дапамогай геннай інжынерыі можна прымусіць клеткі імунітэту распазнаваць ракавую пухліну і знішчаць яе.
Працэдура каштуе вялікіх грошай (кошт рэагентаў для аднаго пацыента - 100 тысяч долараў) і ў свеце яшчэ не ўжывалася. Аўтарамі методыкі з'яўляюцца навукоўцы Акадэміі навук і супрацоўнікі цэнтра.
У новай лабараторыі будуць працаваць, у тым ліку, маладыя навукоўцы, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Дзякуючы новым тэхналогіям стане прасцей усталяваць схільнасць да анкалогіі, хваробы крыві ці выявіць спадчынныя захворванні. Ужо ў жніўні лабараторыю аснасцяць абсталяваннем.