Шмат хто з нас карыстаецца паслугамі метро кожны дзень. З аднаго боку, яно нам знаёма і зразумела. З іншага - часам узнікаюць пытанні, на якія пасажыры не могуць знайсці адказы. Напрыклад, што цікавага можна ўбачыць у кабіне машыніста і як ён сам бачыць падземную дарогу.
У карэспандэнтаў Sputnik з'явілася магчымасць зірнуць на метро з іншага ракурсу. Разам з машыністам Сяргеем Абрамовічам яны праехалі на электрацягніку з дэпо да станцыі "Магілёўская".
Спецыяліст распавёў, у якую змену яму працаваць прасцей і пра што даводзіцца думаць у паездцы.
Падрабязнасці глядзіце на відэа.