Вулкан Этна актывізаваўся на востраве Сіцылія, з двух разломаў выцякае лава. Глядзіце на відэа вогненныя ракі Этны.
Найбуйнейшы дзеючы вулкан Еўропы прачнуўся ў пятніцу, 31 мая, і выкінуў слуп лавы на вялікую вышыню. Затым лава двума патокамі пачала сцякаць з вяршыні Этны.
Вулканолагі сцвярджаюць, што вывяржэнне не прадстаўляе небяспекі для мясцовых жыхароў. Эвакуацыя бліжэйшых населеных пунктаў не запланавана. Разам з тым турыстаў папярэдзілі ўстрымацца ад экскурсій каля вулкана.
© AP / Salvatore AllegraВулкан Этна прачнуўся на Сіцыліі
Вулкан Этна прачнуўся на Сіцыліі
© AP / Salvatore Allegra
Этна прачынаецца даволі часта - вывяржэнні фіксуюцца літаральна кожны год. Апошняе было ў снежні 2018-га, а вясной 2017-га ў выніку выкіду лавы і попелу пацярпелі дзесяць чалавек.