Monatik выступіць у Мінску: стартаваў продаж квіткоў

Падпісацца
Беларускім прыхільнікам папулярны музыка вязе відовішчнае шоу еўрапейскага ўзроўню, свежыя кампазіцыі і любімыя хіты.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Папулярны выканаўца Monatik выступіць з вялікім сольным канцэртам у Мінску восенню, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Monatik прыедзе ў Мінск у рамках маштабнага тура: паспяховы музыка ўжо выступіў на стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве, дзе прэзентаваў свежы альбом, некаторыя кампазіцыі якога ўжо паспелі стаць хітамі: у іх ліку песні "То, от чего без ума", "Жизнь поет", "Зашивает душу" і не толькі.

На думку арганізатараў, беларускім прыхільнікам музыкант вязе відовішчнае шоу еўрапейскага ўзроўню, свежыя кампазіцыі і любімыя хіты. Дарэчы, усе папярэднія выступы артыста ў Мінску суправаджаліся аншлагам, таму варта паклапаціцца пра квіткі загадзя.

Фірмовым гучаннем і танцамі сталічная Falcon Club Arena запоўніцца ўжо 26 кастрычніка, канцэрт пачнецца ў 19:00. Квіткі з'явіліся ў продажы аператараў 3 чэрвеня: на танцпол можна трапіць за 65 рублёў, у фан-зону - за 80, а месца на сектары абыйдзецца ў 70-95 рублёў.

Стужка навiн
0