Кіраўнік Мінсяльгасхарча: работнік сельскай гаспадаркі корміць 20 гараджан

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько падчас адкрыцця выставы "Белагра"
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько падчас адкрыцця выставы Белагра - Sputnik Беларусь
Па аб'ёме харчавання на душу насельніцтва Беларусь займае лідзіруючае месца сярод краін СНД.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Адзін чалавек, заняты ў сяльгасгаліне, корміць дваццаць чалавек у горадзе, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько падчас адкрыцця выставы "Белагра".

Президент Беларуси Александр Лукашенко - Sputnik Беларусь
Радыё
Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: галава на пласе, трэба напружвацца

Ён таксама адзначыў, што па аб'ёме харчавання на душу насельніцтва Беларусь займае лідзіруючае месца сярод краін СНД і ўваходзіць у пяцёрку экспарцёраў малочнай прадукцыі.

"Аграпрамысловы комплекс дэманструе станоўчую дынаміку развіцця", - дадаў міністр у прывітальнай прамове да ўдзельнікаў выставы.

Форум збірае не толькі беларускіх аграрыяў, удзельнікі прыехалі з 29 краін. Аб'ёмы заключаных на выставе кантрактаў дасягаюць штогод 80-100 млн долараў.

"З кожным годам колькасць удзельнікаў расце", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік і адзначыў, што ў гэтым годзе ёсць новыя ўдзельнікі. Ён пажадаў дабрабыту, высокага ўраджаю, прыбытку і новых кантрактаў усім, хто прыехаў на выставу.

Міністр прамысловасці Павел Уцюпін звярнуў увагу на разнастайнасць прадстаўленай тэхнікі. "Многія з узораў тэхнікі ўжо сталі легендамі, некаторыя дэманструюцца ўпершыню", - сказаў Уцюпін.

Старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў дадаў, што акадэмія прадстаўляе больш за дзвесце распрацовак сферы на выставе.

Выстава "Белагра" традыцыйна адкрылася пад Мінскам 4 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі