Альгерд Бахарэвіч выйшаў у фінал "Вялікай кнігі"

© Sputnik Алеся ШершнёваКніга Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы"
Кніга Альгерда Бахарэвіча Сабакі Эўропы  - Sputnik Беларусь
У шорт-ліст прэстыжнай расійскай прэміі Бахарэвіч трапіў з раманам "Сабакі Эўропы", які сам пераклаў на рускую мову.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч трапіў у шорт-ліст расійскай прэміі "Вялікая кніга" са сваім раманам "Сабакі Эўропы". Спіс фіналістаў абвясцілі ў сераду, 5 чэрвеня.

Падсілкуемся - і пойдзем далей - Sputnik Беларусь
Ініцыяцыя піражком і гопнік 2.0.: экскурсія па месцах рамана "Шабаны"

Аўтар сам пераклаў кнігу на рускую мову пасля таго, як яна выйшла ў беларускім выдавецтве. Раман ужо назвалі лепшай беларускай кнігай 2017 года па версіі пісьменніцкай супольнасці.

Разам з Бахарэвічам у шорт-ліст "Вялікі кнігі" ўвайшлі Гузэль Яхіна, Раман Сенчын, Аляксей Сальнікаў, Яўген Някрасаў, Сухбат Афлатуні, Яўген Вадалазкін, Аляксандр Ганароўскі, Лінор Гаралік, Рыгор Служіцель, Вячаслаў Ставецкі, Алег Лекманаў, Міхаіл Свярдлоў і Ілля Сіманоўскі. Савет экспертаў выбіраў фіналістаў з 41 твора "доўгага спісу".

Цяпер працу з творамі пачне журы прэміі - Літаратурная акадэмія, у складзе якой пісьменнікі, дзеячы культуры і навуковыя работнікі. У чэрвені пачнецца народнае галасаванне, падчас якога любы жадаючы зможа прагаласаваць за упадабаны твор.

Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" заснавана ў 2005 годзе. Аўтар, які заняў першае месца, атрымлівае 3 млн рублёў, другое - 1,5 млн рублёў, трэцяе - за 1 млн рублёў. У мінулым годзе прызавыя месцы падзялілі Марыя Сцяпанава, Аляксандр Архангельскі і Дзмітрый Быкаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі