Прэзідэнт Беларусі ўдзячны кіраўніцтву Славакіі за тую ролю, якую краіна згуляла ў нармалізацыі адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам. Такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў у аўторак у Мінску падчас сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага савета Славакіі Андрэем Данка.
"Напэўна, гэта была значная і вырашальная роля, у сувязі з чым еўрапейцы вымушаныя былі павярнуцца тварам да Беларусі і пільна паглядзець на тыя працэсы, якія тут адбываюцца. Гэта было карысна і для нас, і для Еўрапейскага саюза", - лічыць Лукашэнка.
У ходзе размовы з кіраўніком славацкага парламента беларускі лідар прызнаў, што палітычныя і дыпламатычныя адносіны дзвюх краін знаходзяцца на належным узроўні, у той час як у эканамічным плане яшчэ ёсць дастаткова перспектыў.
"Мы маем прыстойны тавараабарот прыкладна 220 мільёнаў (долараў - Sputnik) па годзе. Гэта тое, што ўлічваецца, а тое, што не ўлічваецца, напэўна, яшчэ больш будзе... Гэта добра, але патэнцыял у нас значна вышэй. Я думаю, калі б у нас сёння больш за мільярд быў тавараабарот, гэта было б заканамерна і нармальна, таму што і ў вас, і ў нас ёсць тыя тавары, якія патрэбныя вам і патрэбныя нам", - перакананы Лукашэнка.
У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для дасягнення такой высокай планкі ў беларуска-славацкім тавараабароце абедзве краіны чакае вялікая праца, але падкрэсліў магчымасць дамагчыся поспеху ў пастаўленай задачы і гатоўнасць вучыцца ў славацкага боку.
"Мы многаму ў вас вучымся - не толькі ў хакей гуляць, у спорце і гэтак далей, але і вучымся вельмі шмат у пытаннях эканомікі, і мы за гэта ўдзячныя", - адзначыў Лукашэнка.
Беларусь таксама гатова для Славакіі зрабіць абсалютна ўсё, на што здольная, і тое, што трэба славацкаму боку, рэзюмаваў беларускі лідар.