МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны, прадстаўніком гэтай краіны ў трохбаковай кантактнай групе Леанідам Кучмам.
Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма быў зноў прызначаны прадстаўніком Кіева ў кантактнай групе па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. У сераду палітык прыляцеў у Мінск, дзе адбудзецца чарговая сустрэча групы.
Перад трохбаковай групай Кучма сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі. Палітыкі цёпла віталі адзін аднаго.
"Палітыка, Леанід Данілавіч, цябе не адпускае ніяк. Але гэта да лепшага", - заявіў Лукашэнка на сустрэчы.
Такое меркаванне беларускага лідара Кучма назваў станоўчым сігналам.
"Я павінен сказаць, што гэта ацэнка не толькі мая, гэта вялікай часткі нашых беларусаў. Яны з задавальненнем (не толькі палітыкі) успрынялі ваш прыезд у Беларусь. І не толькі як прадстаўніка ў гэтай трохбаковай кантактнай групе", - падкрэсліў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.
Як адзначыў сам Кучма, у Беларусі ведаюць яго даўняе стаўленне да рэспублікі і добрыя адносіны паміж краінамі.
Адзначылі ў рамках сустрэчы палітыкі і развіццё двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны.
"Вы ж усё ж прэзідэнт Украіны (былых не бывае), хачу вам сказаць, што ў мінулым годзе тавараабарот - аснова адносін - толькі афіцыйна зарэгістраваны $5,5 млрд", - адзначыў Лукашэнка.