Жоўты ўзровень небяспекі ў Беларусі аб'явілі сіноптыкі на 5 чэрвеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛетні дождж у Мінску
Летні дождж у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апасенні Гідрамета выклікае спякота да +30°С і навальніцы, якія чакаюцца ў паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 5 чэрвеня з-за спякоты і навальніц, пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Першая спякота: на тыдні ў Беларусі пацяплее да +32°С - Sputnik Беларусь
Першая спякота: на тыдні ў Беларусі пацяплее да +32°С

"Удзень у сераду месцамі па паўднёва-заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах Гомельскай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С", - распавялі сіноптыкі.

Раней у Гідрамеце распавялі пра тое, што тыдзень у Беларусі будзе гарачым: тэмпература паветра месцамі дасягне +31°С. Пры гэтым у некаторых раёнах краіны пройдуць дажджы і навальніцы.

У Мінску 5 чэрвеня будзе +25..+27°С, удзень магчымы невялікі дождж. У чацвер максімальная тэмпература паветра дасягне +26..+28°С, у пятніцу і суботу будзе да +24..+26°С. Таксама ў гэтыя дні ў сталіцы чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Надвор'е крыху палепшыцца бліжэй да нядзелі: паветра прагрэецца да +24..+26°С, ападкаў у гэты дзень не чакаецца.

Стужка навiн
0