МІНСК, 6 чэр - Sputnik. Беларускі спявак Леа Нарда (Васіль Бушчык) загінуў падчас прэзентацыі ў санаторыі ў Рагачоўскім раёне, адпаведную інфармацыю ў сацыяльных сетках размясцілі знаёмыя артыста.
Леа Нарда - псеўданім 35-гадовага Васіля Бушчыка, фіналіста праекта "Акадэмія талентаў".
На гэтым тыдні артыст выступаў з прэзентацыяй сваёй творчасці ў санаторыі "Прыдняпроўскі" ў Рагачоўскім раёне. Як заяўляюць знаёмыя спевака, падчас выступу яго ўдарыла токам ад мікрафона - гэта, як мяркуецца, і стала прычынай гібелі артыста.
Зрэшты, прычына смерці Леа Нарда будзе названа толькі пасля адпаведных экспертыз.
У апошні час артыст нярэдка выступаў у рэгіёнах Беларусі: даваў невялікія канцэрты, а таксама ўдзельнічаў у мерапрыемствах разам з дабрачынным фондам імя Аляксандра Ціхановіча "Спірас".
Акрамя ўдзелу ў "Акадэміі талентаў", спявак таксама выступаў у Тэатры песні Ірыны Дарафеевай, гастраляваў разам з Алёнай Ланской і Анастасіяй Ціхановіч. У мінулым годзе Леа Нарда запускаў краудфандынг на запіс новай кампазіцыі, аднак ён не быў паспяховым.