Як адзначаецца, новыя дакументы распрацоўваюцца для стварэння ўмоў, якія дазваляюць прымяняць пры будаўніцтве сучасныя тэхналогіі і матэрыялы.
"Указам вызначана, што будаўнічыя нормы Рэспублікі Беларусь (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Рэспублікі Беларусь (БПБ) - гэта спосабы дасягнення будаўнічых нормаў. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове", - распавялі ў прэс-службе.
Вышэйназваныя дакументы будзе ўзгадняць міжведамасны савет пад патранажам Саўміна. Нормы будуць зацверджаны да 1 студзеня 2020 года, пасля гэтага будуць вызначаны правілы. Пасля ўступлення ў сілу БНБ і БПБ профільныя нарматыўныя акты іншых дзяржорганаў будуць прызнаныя страціўшымі сілу.
Адзначаецца, што калі распрацоўка праектнай дакументацыі будаўніцтва аб'ектаў пачатая да ўступлення ў сілу новых нормаў і правілаў, то ў такіх выпадках прадугледжаны пераходны перыяд.