Лукашэнка ўпэўнены, што фестываль у Маладзечне дапаможа ў развіцці роднай мовы

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Творчы конкурс, прысвечаны нацыянальнай культуры, адкрые шлях на прафесійную сцэну маладым талентам.

МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Бульба - Sputnik Беларусь
Бульба і каханне: жыхары Азіі распавялі пра любімыя беларускія словы

Паводле слоў Лукашэнкі, свята мастацтва ў Маладзечне на сёлетнім фестывалі зноў сабрала таленты. У гэтым годзе культурны форум прымеркаваны да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Такія знакавыя мерапрыемствы ўзбагачаюць творчую спадчыну нашых бацькоў і дзядоў, дапамагаюць даведацца новыя самабытныя імёны", - гаворыцца ў прывітальным слове.

Беларускі прэзідэнт упэўнены, што фестываль музыкі і паэзіі будзе садзейнічаць захаванню і паступальнаму развіццю "роднай мовы і нацыянальнай музыкі, адкрые шлях на прафесійную сцэну маладым талентам".

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў усім удзельнікам натхнення і паспяховай творчай дзейнасці, а гледачам - яркіх сустрэч з выбітным мастацтвам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0