У Наваградку можа з’явіцца помнік Міндоўгу

© Sputnik / Робертс ВицупсНаваградак
Наваградак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З такой ініцыятывай выступіў мясцовы гарвыканкам, зараз ідзе збор сродкаў.

МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Наваградскі гарвыканкам прапанаваў узвесці ў горадзе помнік заставальніку і першаму кіраўніку Вялікага Княства Літоўскага князю Міндоўгу. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце ўстановы.

Партрэт князя Гедыміна з кнігі Lietuvos istorija, 1911 год - Sputnik Беларусь
Зацверджана мадэль помніка Гедыміну, які з’явіцца ў Лідзе

Помнік плануецца паставіць за кошт пазабюджэтных сродкаў. З гэтай мэтай Наваградскі гарвыканкам яшчэ ў 2009 годзе адкрыў рахунак, на якім па стане на 4 чэрвеня знаходзіцца 4200 беларускіх рублёў.

Ідэя ўстаноўкі помніка з’явілася яшчэ ў 2003 годзе. За гэты час яе ўзгаднілі і падтрымалі ў Міністэрстве культуры Беларусі. У 2012 годзе адбыўся конкурс эскізных праектаў. Пераможцамі сталі беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук, якія павінны былі пачаць працаваць над помнікам, але не зрабілі гэтага.

У 2018 годзе ўлады вярнуліся да гэтага пытання і замест двух пераможцаў вызначылі аднаго – Сяргея Бандарэнку. Каб працягнуць працу па ўсталёўцы помніка, трэба выканаць рабочую мадэль і прадставіць яе на Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет. Папярэдні кошт працы і матэрыялаў складае 26 тысяч рублёў.

Стужка навiн
0