Карціна Кандзінскага пайшла з малатка за 2,5 мільёна еўра

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкКарціна Кандзінскага пайшла з малатка за 2,5 мільёна еўра
Карціна Кандзінскага пайшла з малатка за 2,5 мільёна еўра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стартавы кошт карціны быў паўтара мільёна еўра, аднак усяго за пяць хвілін ён вырас на мільён.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Карціна Васіля Кандзінскага прададзеная на аўкцыёне Ketter Kunst у Германіі за рэкордную для гэтай краіны суму ў 2,5 мільёна еўра.

"Яркая карціна Васіля Кандзінскага "Treppe zu Schloss" ("Лесвіца да замка") 1909 года - цудоўны экземпляр яго ранняй творчасці. <...> З верасня 1916 года работа не была даступная для публікі", - сказана ў прэс-рэлізе аўкцыённага дома.

© Photo : аукционный дом Ketter KunstКарціна Васіля Кандзінскага "Treppe zu Schloss" ("Лесвіца да замка")
Карціна Кандзінскага пайшла з малатка за 2,5 мільёна еўра - Sputnik Беларусь
Карціна Васіля Кандзінскага "Treppe zu Schloss" ("Лесвіца да замка")

Палатно мастак пісаў алеем, на ім намаляваны замак у суполцы Мурнау ў Баварыі.

Стартавы кошт карціны быў паўтара мільёна еўра. Як паведаміў таблоід Bild, усяго за пяць хвілін ён узляцеў на мільён, у выніку твор прадалі за 2,5 мільёна.

Да гэтага дня карціна належала нашчадкам галандскага журналіста (ён купіў яе ў 1930 годзе).

Стужка навiн
0