Ганчарэнка пра аварыю на ЧАЭС і серыял: навошта мне глядзець, калі я там быў

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкГалоўны трэнер ПФК ЦСКА Віктар Ганчарэнка
Галоўны трэнер ПФК ЦСКА Віктар Ганчарэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ураджэнец беларускага мястэчка Хойнікі, галоўны трэнер маскоўскага клуба ЦСКА прызнаўся, што памятае радыёактыўнае воблака і плямы крыві на падушцы бацькі-ліквідатара пасля чарговай паездкі ў зону адчужэння.
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Віктар Ганчарэнка, паспяховы трэнер і выхадзец з беларускага горада Хойнікі, прызнаўся, што не глядзеў нашумелы серыял "Чарнобыль" - пяцісерыйны фільм, які выйшаў на амэрыканскім тэлеканале HBO і стаў самым паспяховым у гісторыі па ацэнцы карыстальнікаў сайта Internet Movie Database.
"Навошта мне глядзець, калі я сам там быў?" - заявіў Ганчарэнка, паведамляюць СМІ. Яму, ураджэнцу Хойнікаў - горада на самым краі зоны адчужэння - здаецца, што быль была больш чорнай, чым кіно.
Калі цяперашняму галоўнаму трэнеру маскоўскага клуба ЦСКА было 16 гадоў, ён страціў бацьку. Міхаіл Ганчарэнка ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
"Бацька на ліквідацыі наступстваў аварыі атрымаў самую сур'ёзную ступень апраменьвання. Маці плацілі пенсію па 18-м артыкуле да таго часу, пакуль мы з сястрой не сталі паўналетнімі. Я добра памятаю тое радыёактыўнае воблака, разумею, куды бацька ездзіў, хоць ён, магчыма, гэтага ў поўнай меры не ўсведамляў. Вяртаўся, а потым на падушцы плямы крыві заставаліся...", - распавёў журналістам Віктар Ганчарэнка.
Ён нагадаў, што яго родныя Хойнікі тады былі падзеленыя на дзве часткі: у той, што бліжэй да Рэчыцы, засталіся людзі, а на іншай, бліжэй да мяжы, пачыналася зона адчужэння.
"Я быў там - высокая трава, ваўкі выюць. На Прыпяці рыбачыў", - распавёў ён.
Калі здарылася трагедыя ў Чарнобылі, Ганчарэнке было 10 гадоў. Самым яркім уражаннем ад таго часу сталі парады - у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі і Першага мая.
"Ужо падчас дэманстрацыі па шэрагах ішоў шэпт: нешта адбылося. Гэта адчуванне трывогі добра памятаю", - успамінае Ганчарэнка.
Паводле яго слоў, інфармацыя аб аварыі першы час распаўсюджвалася толькі праз "сарафаннае радыё".
Ганчарэнка працуе галоўным трэнерам маскоўскага ЦСКА са снежня 2016 года, аднак у Беларусі памятаюць і яго поспехі ў БАТЭ. У якасці галоўнага трэнера барысаўскага клуба ён шэсць разоў станавіўся лепшым трэнерам краіны. Пад яго кіраўніцтвам барысаўчане неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, беларускі клуб выходзіў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, гуляў з мадрыдскім "Рэалам", "Ювентусам" і санкт-пецярбургскім "Зенітам".
Стужка навiн
0