Радыё

Лівянт аб пачатку ЦТ: у многіх абітурыентаў зараз няма права на памылку

© SputnikВядомы педагог і рэпетытар Яўген Лівянт
Вядомы педагог і рэпетытар Яўген Лівянт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На старце цэнтралізаванага тэсціравання адчуваецца напружанасць, звязаная з увядзеннем новай сістэмы ацэньвання тэстаў, адзначае вядомы педагог і рэпетытар Яўген Лівянт, каментуючы пачатак уступнай кампаніі 2019 года.
Ливянт о начале ЦТ: у многих абитуриентов теперь нет права на ошибку

У аўторак у Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне. Першым жадаючыя паступіць у ВНУ традыцыйна здавалі тэсты па беларускай мове, усяго на гэта ЦТ запісаліся каля 22 тысяч чалавек.

Відэа: абітурыенты прыйшлі на першае ЦТ і распавялі, чаго чакаюць - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэа: абітурыенты прыйшлі на першае ЦТ і распавялі, чаго чакаюць

"Незразумела, як тыя вынікі, якія пакажуць у гэтым годзе абітурыенты, можна будзе параўнаць з мінулым і пазамінулым годам, а гэта вельмі важна, таму што вынікі ЦТ цяпер дзейнічаюць два гады, і акрамя таго, абітурыенты не будуць мець магчымасці больш-менш ацаніць свае вынікі, каб зразумець, куды падаваць дакументы, а куды не варта, таму што прахадныя балы практычна на ўсе спецыяльнасці амаль па ўсіх беларускіх ВНУ кардынальна зменяцца, прычым як - таксама незразумела", - разважае ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь вядомы ў краіне педагог і рэпетытар, кіраўнік адукацыйнага цэнтра Яўген Лівянт.

Па словах суразмоўцы Sputnik, выбар ВНУ і спецыяльнасці будзе асабліва складаны для тых абітурыентаў, у якіх няма права на памылку. Гэта абітурыенты з небагатых сем'яў, чые бацькі не могуць дазволіць сабе плаціць за вышэйшую адукацыю. У гэтых маладых людзей ёсць ўсяго адна спроба, паколькі ў нашай краіне не прадугледжана магчымасць падаваць дакументы адразу ў некалькі ВНУ на бясплатнае навучанне, кажа рэпетытар.

"Свет імкліва змяняецца, і з майго пункту гледжання несправядліва і несумленна патрабаваць ад сучасных адзінаццацікласнікаў вызначыцца з будучай прафесіяй прама цяпер, калі многія прафесіі прама на нашых вачах знікаюць, а многія з'яўляюцца або трансфармуюцца", - адзначае педагог.

Поўную версію размовы з педагогам і рэпетытарам Яўгенам Лівянтам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0