Даюць ваду і аказваюць першую дапамогу: як беларусы перажываюць спякоту

© Sputnik Роман ШантарДаюць ваду і аказваюць першую дапамогу: як беларусы перажываюць спякоту
Даюць ваду і аказваюць першую дапамогу: як беларусы перажываюць спякоту - Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі беларускага Чырвонага Крыжа дзяжураць у месцах, дзе праводзяцца масавыя мерапрыемствы, каб пры неабходнасці аказаць дапамогу тым, хто дрэнна пераносіць спякоту.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Перажыць спякоту з мінімальнымі стратамі дапамагаюць беларусам, раздаючы ім пітную ваду і аказваючы дапамогу ў выпадку цеплавога ўдару, пра гэта Sputnik распавялі начальнік аддзела па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі і вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Віталь Тарашкевіч.

У дадзены момант валанцёры БТЧК праводзяць спецыяльныя акцыі ў Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.

"Мы актыўна працуем на месцах, дзе праводзяцца масавыя мерапрыемствы. Нашы валанцёры дзяжураць на Буйніцкім полі, дзе ідзе падрыхтоўка да святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Там за ўчорашні дзень сховішча ад сонца і пітная вада былі прадастаўлены 1,5 тысячам чалавек, пяці людзям, якія атрымалі цеплавы ўдар, была аказана дапамога", - адзначыў прадстаўнік арганізацыі.

У Гомельскай вобласці прадстаўнікі Чырвонага Крыжа патрулююць пляжы разам з Таварыствам выратавання на вадзе, праводзяць майстар-класы па паводзінах пры экстрэмальнай гарачыні і па аказанні першай дапамогі.

Пляжы Мінска: Дразды - Sputnik Беларусь
Тэмпературны рэкорд 82-гадовай даўніны пабіты ў Мінску

"У Віцебскай вобласці зараз таксама праводзяцца масавыя мерапрыемствы, там няма доступу да пітной вадзе, таму там дзяжураць нашы хлопцы", - распавёў Тарашкевіч.

Паводле яго слоў, у Мінску валанцёры БТЧК ў дапамозе гараджанам пакуль не задзейнічаны.

"Зараз у горадзе не праводзяцца масавыя мерапрыемствы і няма праблем з доступам да вады. Да таго ж, пакуль няма заяўкі ад МНС ці ад раённых арганізацый, нам трэба ўзгадненне з усімі адміністрацыямі. Але мы гатовыя да рэагавання", - падкрэсліў ён.

У БХМД распавялі, што больш зваротаў з прыходам спёкі не стала. За мінулыя дні ў бальніцу не паступалі людзі з цеплавымі або сонечнымі ўдарамі. Усплёску зваротаў "сардэчнікаў" таксама няма.

"Працуем у штатным рэжыме", - сказаў на заканчэнне намеснік галоўнага ўрача па хірургіі Ігар Шыманскі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі