Гітарыста гуртоў "Ляпіс" і Trubetskoy жорстка збілі - ён у рэанімацыі

© Facebook / Евгений КалмыковГітарыста музычных гуртоў "Ляпіс Трубяцкой" і Trubetskoy Руслана Уладыка
Гітарыста музычных гуртоў Ляпіс Трубяцкой і Trubetskoy Руслана Уладыка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сябры музыканта выказваюць надзею, што ён выжыве і зможа ўзяць гітару ў рукі.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Гітарыста музычных гуртоў "Ляпіс Трубяцкой" і Trubetskoy Руслана Уладыка жорстка збілі ў Мінску, паведаміў у Facebook прадзюсар калектыву Яўген Калмыкоў.

"6 чэрвеня Руслан Пятровіч Уладыка быў дастаўлены ў рэанімацыю адной з мінскіх бальніц з чэрапна-мазгавой траўмай", - напісаў ён.

Мяркуецца, што музыку ўдарылі чымсьці цяжкім па галаве з мэтай абрабаваць. Паводле інфармацыі Калмыкава, барсетка і мабільны тэлефон пацярпелага былі выкрадзены.

"Да гэтага часу ў коме. Сітуацыя цяжкая. Спадзяемся, што выжыве і возьме ў рукі гітару", - дадаў прадзюсар Калмыкоў.

У гурце паведамілі, што заяўленыя канцэрты застаюцца ў сіле - Руслана падменяць калегі-музыки.

Інфармацыя пра тых, хто нападаў, не ўдакладняецца.

"Па факце атрымання Русланам Уладыкам цялесных пашкоджанняў Партызанскім РАСК узбуджана крымінальная справа. Зараз яго стан ацэньваецца як цяжкі. Усе абставіны здарэння высвятляюцца", - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Стужка навiн
0