МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Шчасліўчык, які сарваў рэкордны джэкпот у 3 мільёны 973 тысячы 635 рублёў у латарэю "Спортлато 6 з 49", знайшоўся, пра гэта Sputnik паведамілі арганізатары розыгрышу.
Пра тое, што нехта сарваў рэкордны для Беларусі джэкпот амаль у два мільёны долараў, стала вядома тыдзень таму - нехта адгадаў 6 з 6 лічбаў, якія выпалі. Было вядома, што пераможная стаўка была зроблена ў Магілёве.
Аказалася, што шчасліўчык сапраўды жыве ў абласным цэнтры. Мужчына сам звярнуўся да арганізатараў розыгрышу па выйгрыш. Аб пераможцы вядома, што яго завуць Аляксандр і ён просты рабочы.
Вядома, што гэта была не першая стаўка магілёўца: ён гуляе ў латарэю ўжо каля пяці гадоў. Характэрна, што выйгрышную камбінацыю лікаў ён абраў у свой дзень нараджэння - у той дзень яму спаўнялася 40 гадоў. Дарэчы, мужчыну не прыйдзецца плаціць падаткі са свайго выйгрышу, паколькі электронныя латарэі, па заканадаўстве, не абкладаюцца пошлінамі.
Гэта першы выпадак у беларускай гісторыі гэтай латарэі, калі ўдзельніку ўдалося выйграць джэкпот. Рэкордны для Беларусі джэкпот фарміраваўся больш за чатыры гады. Да гэтага часу нікому не ўдавалася адгадаць ўсе шэсць лікаў. Пяць лікаў за гэтыя гады змаглі правільна назваць 187 гульцоў.
У Спортлато гулялі з савецкіх часоў. Першы тыраж адбыўся яшчэ ў 1970 годзе, у розыгрышы удзельнічала да паўтары мільёна білетаў. Самай удачлівай тады апынулася інжынер-эканаміст з Масквы, чый выйгрыш склаў пяць тысяч рублёў - сур'ёзныя па тых часах грошы. За іх можна было купіць новы аўтамабіль "Масквіч".