МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) стартаваў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі рэспублікі.
Ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі могуць паступаць абітурыенты як пасля дзевяці, так і пасля адзінаццаці класаў школы. Прыёмная кампанія ў навучальныя ўстановы ПТА рэспублікі стартуе 15 чэрвеня.
"У 2019 годзе прыём ажыццяўляюць 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш чым 250 прафесіях. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 47 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі", - паведамілі ў міністэрстве.
Ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць ўсяго 29,7 тысячы чалавек, пераважная большасць - за кошт сродкаў бюджэту (29,4 тысячы).
Як распавялі ў Мінадукацыі, па частцы састарэлых спецыяльнасцяў набор у гэтым годзе быў спынены, пры гэтым з'явіўся шэраг новых.
"У структуры прыёму будуць захаваны тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць каля 80%", - дадалі ў ведамстве.
Прыём дакументаў у беларускія ўстановы ПТА на дзённую і вячэрнюю форму будзе доўжыцца па 20 жніўня, завочнікаў будуць набіраць з 1 па 10 кастрычніка. З 1 кастрычніка па 20 лістапада каледжы і ліцэі будуць прымаць дакументы ад рабят на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.