Вечары Вялікага тэатра за дзесяць год правядзення паспелі стаць сапраўднай візітнай карткай рэзідэнцыі Радзівілаў. Традыцыйна тут выступаюць таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва, з’яджаецца шмат гасцей і аматараў класічнай музыкі.
У гэтым годзе фестываль праходзіць з 14 па 16 чэрвеня. На гэты раз арганізатары прывезлі абноўленую пастаноўку "Рамэа і Джульета", два канцэрты з творамі Станіслава Манюшкі і "Тоску " Джакома Пучыні.
Як праходзіць свята опернага і балетнага мастацтва ў Нясвіжскім замку, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Задоўга да пачатку фестываля ў Нясвіж прыехалі артысты.

2/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Дзесяты фестываль - юбілейны - таму патрабуе адказнай падрыхтоўкі.

3/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Пакуль уся Беларусь адпачывала на возеры, балетныя артысты рыхтавалі грандыёзнае шоу.

4/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Рэпетыцыі распачаліся з самага ранку.

5/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
І працягваліся да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця.

6/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
На гэта раз парадам кіруе мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Валянцін Елізар'еў.

7/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Штогод сюды прыязджаюць лепшыя майстры балетнага і опернага мастацтва.

8/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Фестываль прываблівае аматараў класічнай музыкі з усяго свету.

9/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Вечары Вялікага тэатра за дзесяць год правядзення паспелі стаць сапраўднай візітнай карткай рэзідэнцыі Радзівілаў.

10/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Распачалася праграма канцэртам песень Клаўдзіі Шульжэнка.

11/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
У касцёле Божага Цела прагучаў канцэрт твораў Станіслава Манюшкі "З Ойчам Адвечным".

12/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
У гэтым годзе адзначаецца юбілей вялікага кампазітара.

13/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Увечары на сцэне гледачы ўбачылі балет "Рамэа і Джульета".

14/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Гэты балет Сяргея Пракоф'ева з'яўляецца адным з самых папулярных у XX стагоддзі.

15/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Неўміручая класіка ўражвае і сучасных гледачоў.

16/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Аўтар лібрэта - Валянцін Елізар'еў.

17/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Маэстра адказваў таксама за харэаграфію і пастаноўку.

18/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
Прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі адбылася ў снежні 2018 года.

19/19
© Photo : Міхаіл Несцераў
У суботу, 15 чэрвеня, госці фестываля паслухаюць знакамітую "Тоску" Пучыні, а кульмінацыяй свята стане гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра, які адбудзецца 16 чэрвеня.