Вядомы на ўсю краіну аграгарадок у Лунінецкім раёне на адзін з летніх месяцаў ператвараецца ў клубнічны рай: увесь чэрвень мясцовыя земляробы збіраюць ягаду, якая потым раз'язджаецца па ўсёй Беларусі і нават за яе межы.
Па словах мясцовых жыхароў, у сезон зарабіць на клубніцы шмат не атрымоўваецца: кошт на добрую ягаду падае ў прадаўцоў ніжэй 1 рубля за кілаграм.
Набыць клубніцы можна прама ў аграгарадку, на трасе паблізу і, вядома, на мясцовым рынку: з пяці раніцы і да самай цемры тут разгортваюцца спрэчкі паміж фермерамі і пакупнікамі з Беларусі і Расіі аб справядлівым кошце і якасці мясцовай ягады.
Чытайце ў нашым рэпартажы, чым жыве аграгарадок сёння і колькі зарабляюць тутэйшыя фермеры і перакупшчыкі, а як вырошчваюць клубніцы на вялікіх і маленькіх участках - глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.