Фотафакт: архібіскуп правёў службу ў Нотр-Даме ў касцы

© REUTERS / POOLФотафакт: архібіскуп правёў службу ў Нотр-Даме у касцы
Фотафакт: архібіскуп правёў службу ў Нотр-Даме у касцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З-за меркаванняў бяспекі доступ на службу быў абмежаваны, а тыя, каму ўдалося на яе патрапіць, былі ў ахоўных касках.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Першая пасля пажару служба ў Саборы Парыжскай Божай Маці прайшла ў суботу, паведамляе РІА "Новости".

Раёны каля Нотр-Дама пасля пажару апынуліся забруджаныя свінцом - Sputnik Беларусь
Раёны каля Нотр-Дама пасля пажару апынуліся забруджаныя свінцом

Найбуйнейшы пажар у гісторыі Нотр-Дама адбыўся 15 красавіка. У выніку абрынуўся шпіль сабора. На шчасце, галоўныя творы мастацтва, гэтак жа як і рэліквіі, якія захоўваліся ў саборы, ацалелі. Па папярэдніх дадзеных, прычынай пажару маглі стаць рэстаўрацыйныя работы. Расследаванне інцыдэнту вядзецца ў сувязі з ненаўмысным прычыненнем шкоды падчас узгарання.

У суботу ў 18:00 (па мясцовым часе) пачалася першая пасля пажару служба, яе правёў архібіскуп Парыжа монсіньёр Мішэль Апеці, на якім была каска ў мэтах бяспекі. Галаўныя ўборы былі і на іншых святарах. Усяго ўдзел у службе ўзялі каля 30 чалавек, сярод якіх былі рэстаўратары, валанцёры і проста вернікі. Яны таксама былі ў ахоўных касках.

Малая колькасць людзей было абумоўлена тым, што з-за меркаванняў бяспекі доступ на службу быў абмежаваны.

Раней міністр культуры Францыі Франк Рыестэр заявіў, што рэстаўрацыя Сабору можа заняць пяць гадоў. Паводле яго слоў, спяшацца ў гэтай працы нельга - важна правесці работы якасна.

Міністр дадаў, што сабор можа быць адкрыты для вернікаў і турыстаў раней, "аднак аднаўленчыя работы звонку будуць яшчэ працягвацца".

Стужка навiн
0