Міхаіл Бабіч прызначаны намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэс-канферэнцыя пасла Расіі Міхаіла Бабіча на Sputnik
Прэс-канферэнцыя пасла Расіі Міхаіла Бабіча на Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней расійскі чыноўнік узначальваў пасольства РФ у Беларусі ў статусе спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч прызначаны намеснікам міністра эканамічнага развіцця, дадзенае распараджэнне апублікавана на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Дзмітрый Мезенцаў прызначаны новым паслом Расіі ў Беларусі

"Прызначыць Бабіча Міхаіла Віктаравіча намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў дакуменце.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад пасады паслаў Мінску, матываваўшы рашэнне пераходам на іншую пасаду. Сваім указам на пасаду кіраўніка дыпмісіі ў Беларусі расійскі лідар прызначыў Дзмітрыя Мезенцава.

Зараз Міхаіл Бабіч будзе працаваць у якасці намесніка Максіма Арэшкіна, які ўзначальвае расійскую частку рабочай групы па пытаннях інтэграцыі з Беларуссю ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Стужка навiн
0