МІНСК, 17 чэр - Sputnik. У панядзелак 17 чэрвеня месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С, паведамілі ў прэс-службе Белгідрамета.
У панядзелак на надвор'е будзе ўплываць атмасферны фронт. Месцамі, пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны, чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Пры гэтым вецер будзе ўмераным, але розных напрамкаў, а падчас навальніц парывістым. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14..+21°С, максімальная днём +24..+29°С, месцамі, пераважна ў паўднёвай частцы Беларусі, +30..+32°С.
На гэтым тыдні быў пабіты тэмпературны рэкорд за ўсю гісторыю Беларусі - у чацвер 14 чэрвеня тэмпература паветра дасягнула 34,4 са знакам плюс у мястэчку Васілевічы на Гомельшчыне.
Спякота трымаецца ў рэспубліцы з 4 чэрвеня, сіноптыкі адзначаюць, што з наступнага тыдня магчыма пахаладанне.