Сталічны праспект Незалежнасці перакрыюць для руху днём 18 чэрвеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак Нацыянальнага банка Беларусі
Будынак Нацыянальнага банка Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рух усіх відаў транспарту на ўчастку ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы будзе забаронены ў сувязі з правядзеннем эстафеты "Полымя міру" ў рамках II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Рух па адным з цэнтральных праспектаў Мінска будзе забаронены днём у аўторак 18 чэрвеня, пра гэта папярэдзілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Цэнтр Мінска перакрыюць для руху ў вячэрні час пік 17 чэрвеня - Sputnik Беларусь
Цэнтр Мінска перакрыюць для руху ў вячэрні час пік 17 чэрвеня

Рух для ўсіх відаў транспарту будзе закрыты на праспекце Незалежнасці з 11:30 да 14:00. Абмежаванні будуць уведзены па маршруце "Нацыянальная бібліятэка - плошча Якуба Коласа - плошча Перамогі - Беларускі дзяржаўны цырк - Кастрычніцкая плошча". У ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям улічваць гэтую інфармацыю пры перамяшчэнні па горадзе.

У гэты прамежак часу на гэтым участку пройдзе эстафета "Полымя міру" ў рамках II Еўрапейскіх гульняў. Агонь Еўрапейскіх гульняў, які запалілі 3 мая ў Рыме, падарожнічае па знакавых мясцінах Беларусі ўжо некалькі тыдняў, 17 чэрвеня яго даставілі ў Мінск. Ён завершыць сваё падарожжа 21 чэрвеня на цырымоніі адкрыцця гульняў на стадыёне "Дынама": там ад факела запаляць чару алімпійскага агню.

У сувязі з правядзеннем эстафеты ў цэнтры сталіцы будзе перакрыты рух вечарам у панядзелак 17 чэрвеня. Праезд ўсіх відаў транспарту будзе забаронены з 18:30 да 23:00 па вуліцы Леніна і праспекце Незалежнасці. У сувязі з гэтым зменяцца маршруты грамадскага транспарту.

Стужка навiн
0