https://bel.sputnik.by/20190619/Fotafakt-u-Lobchy-na-Troytsu-Kusta-vadzl-1041641824.html
Фотафакт: у Лобчы на Тройцу Куста вадзілі
Фотафакт: у Лобчы на Тройцу Куста вадзілі
Sputnik Беларусь
Старажытнаславянскі абрад, які штогод праводзяць у палескай вёсцы Любча, мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. 19.06.2019, Sputnik Беларусь
2019-06-19T13:55+0300
2019-06-19T13:55+0300
2022-06-13T16:07+0300
спадчына
культура
у беларусі
абрады беларусі
народныя традыцыі
дзень святой тройцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104164/20/1041642005_0:0:1201:678_1920x0_80_0_0_bdcb7c67a81f32d9cb9807985dc01f80.jpg
Старажытнаславянскі абрад "Ваджэнне Куста" звычайна ладзяць на другі дзень Тройцы. Зараз засталося ўсё менш вёсак, дзе працягваюць гэтую традыцыю – звычайна гэта пінскае Палессе і вёскі суседніх раёнаў.Кустом ці Кустай завуць маладую дзяўчыну з вянком з кляновага лісця на галаве
У мінулы панядзелак Куста вадзілі ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна. Тут абрад мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.Маладыя дзяўчаты дапамагаюць "апранаць" Кусту
Кустом або Кусткай звычайна называюць маладую дзяўчыну з вянком з кляновых ветак. Яе апранаюць і водзяць па вёсцы пад пенне адымсловых кустовых песень. Дарэчы, слова "куст" на Палессі значыла "род", а куст, які расце, там называлі "корч". Такім чынам, у абрадзе злучаюцца дзве часткі роду – маладая і старая.Кусту водзяць на ўсёй вёсцы
Веткі клёна прымацоўвалі да вопраткі Куста верхавінамі ўніз, каб падкрэсліць – дзяўчына, якая выйдзе замуж, для свайго роду становіцца адламанай галінкай. Менавіта таму ўсіх, хто сустракаецца на шляху Куста, просяць яе блаславіць і зрабіць якія-небудзь падарункі.Маладыя дзяўчаты жадаюць гаспадарам здароўя і дабрабыту, а тыя плацяць ім цукеркамі і падарункамі
Разам з той, каго ў гэтым годзе абралі Кустом, ходзяць астатнія маладыя дзяўчаты. У суправаджэнні дарослых жанчын яны жадаюць гаспадарам кожнай хаты здароўя, багатага ўраджаю і дабрабыту.Некаторыя нават даюць грошы
Сталыя жанчыны абавязкова суправаджаюць маладых дзяўчат
Пасля заканэння традыцыйнага абходу, дзяўчаты здымаюць з Куста вянок і пакідаюць яго на захаванне ў чырвоным куце. Галінкі, якія засталіся на адзенні дзяўчыны, разбіраюць, каб потым выкарыстоўваць у якасці лекаў.Вянок размяшчаюць у чырвоным куце
Заканчваецца абрад традыцыйным застоллем
Завяршаецца абрад шумным застоллем: дзяўчаты і жанчыны танчаць, спяваюць і ўзгадваюць добрым словам тых, хто раней захоўваў гэтую традыцыю.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104164/20/1041642005_0:0:1201:754_1920x0_80_0_0_6452164273f958835540d387e699f53a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, культура, у беларусі, абрады беларусі, народныя традыцыі, дзень святой тройцы
спадчына, культура, у беларусі, абрады беларусі, народныя традыцыі, дзень святой тройцы
Фотафакт: у Лобчы на Тройцу Куста вадзілі
13:55 19.06.2019 (абноўлена: 16:07 13.06.2022) Старажытнаславянскі абрад, які штогод праводзяць у палескай вёсцы Любча, мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Старажытнаславянскі абрад "Ваджэнне Куста" звычайна ладзяць на другі дзень Тройцы. Зараз засталося ўсё менш вёсак, дзе працягваюць гэтую традыцыю – звычайна гэта пінскае Палессе і вёскі суседніх раёнаў.
Кустом ці Кустай завуць маладую дзяўчыну з вянком з кляновага лісця на галаве
У мінулы панядзелак Куста вадзілі ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна. Тут абрад мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Маладыя дзяўчаты дапамагаюць "апранаць" Кусту
Кустом або Кусткай звычайна называюць маладую дзяўчыну з вянком з кляновых ветак. Яе апранаюць і водзяць па вёсцы пад пенне адымсловых кустовых песень. Дарэчы, слова "куст" на Палессі значыла "род", а куст, які расце, там называлі "корч". Такім чынам, у абрадзе злучаюцца дзве часткі роду – маладая і старая.
Кусту водзяць на ўсёй вёсцы
Веткі клёна прымацоўвалі да вопраткі Куста верхавінамі ўніз, каб падкрэсліць – дзяўчына, якая выйдзе замуж, для свайго роду становіцца адламанай галінкай. Менавіта таму ўсіх, хто сустракаецца на шляху Куста, просяць яе блаславіць і зрабіць якія-небудзь падарункі.
Маладыя дзяўчаты жадаюць гаспадарам здароўя і дабрабыту, а тыя плацяць ім цукеркамі і падарункамі
Разам з той, каго ў гэтым годзе абралі Кустом, ходзяць астатнія маладыя дзяўчаты. У суправаджэнні дарослых жанчын яны жадаюць гаспадарам кожнай хаты здароўя, багатага ўраджаю і дабрабыту.
Некаторыя нават даюць грошы
Сталыя жанчыны абавязкова суправаджаюць маладых дзяўчат
Пасля заканэння традыцыйнага абходу, дзяўчаты здымаюць з Куста вянок і пакідаюць яго на захаванне ў чырвоным куце. Галінкі, якія засталіся на адзенні дзяўчыны, разбіраюць, каб потым выкарыстоўваць у якасці лекаў.
Вянок размяшчаюць у чырвоным куце
Заканчваецца абрад традыцыйным застоллем
Завяршаецца абрад шумным застоллем: дзяўчаты і жанчыны танчаць, спяваюць і ўзгадваюць добрым словам тых, хто раней захоўваў гэтую традыцыю.