МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Паспяховую аперацыю па перасадцы сэрца 10-гадовай пацыентцы правялі ўрачы ў РНПЦ "Кардыялогія", паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Аперыраваў намеснік дырэктара цэнтра па хірургічнай дапамозе Сяргей Спірыдонаў. У аўторак ён разам з калегамі прыйшоў павіншаваць сваю пацыентку - Дашы споўнілася 11 гадоў.
Праблемы з сэрцам у дзяўчынкі былі з шасці гадоў. Калі не лічыць таго, што ўвесь час даводзілася прымаць таблеткі, дзяўчынка вяла звычайнае жыццё. Але сардэчная недастатковасць прагрэсавала, трэба было нешта рабіць. У красавіку 2019-га Дашу паставілі ў ліст чакання на перасадку, а ўжо 7 чэрвеня яе паспяхова прааперавалі.
Зараз стан у дзяўчынкі добры, донарскі орган нармальна прыжываецца. Дар'я рыхтуецца да выпіскі і будуе планы на будучыню: на 12-ы дзень нараджэння ёй вельмі хочацца веласіпед.
Гэта трэцяя аперацыя па перасадцы сэрца дзіцяці ў цэнтры. Усяго з пачатку года ў РНПЦ "Кардыялогія" правялі 28 аперацый па трансплантацыі гэтага органа.