У Viber з’явілася беларуская мова, але не на ўсіх прыладах

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМэсэнджар Viber
Мэсэнджар Viber - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз распрацоўшчыкі праводзяць праверку, каб "усё працавала бездакорна".

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Папулярны мэсэнджар Viber дадаў беларускую мову да спісу тых, якія падтрымлівае праграма, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

"Мы сапраўды плануем запусціць поўнафункцыянальную беларускую версію прыкладання, як паведамлялі раней ", - падкрэслілі там.

Зараз абнаўленне могуць апрабаваць карыстальнікі, у якіх усталяваная апошняя версія прыкладання на iOS-прыладах.

"Нашы інжынеры актыўна працуюць над тым, каб пасля таго, як мы будзем упэўненыя, што ўсё працуе бездакорна, кожны беларус мог размаўляць на роднай мове з сябрамі і блізкімі ў мабільным дадатку на ўсіх платформах у бліжэйшы час", - патлумачылі прадстаўнікі кампаніі.

На дадзены момант папулярны мэсэнджар даступны на 36 мовах. Распрацоўшчыкі плануюць працягваць працу па яго удасканаленні.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0