ГУБЭЗ выявіла махінацыі з квіткамі на II Еўрапейскія гульні

© Pixabay / TheDigitalWayЗамак на ноўтбуку
Замак на ноўтбуку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Доступ да інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія ішоў незаконны продаж квіткоў на мерапрыемства Еўрапейскіх гульняў, абмежаваны.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Беларуская міліцыя выявіла факты несанкцыянаванага продажу і перапродажу квіткоў на II Еўрапейскія гульні. Незаконны гандаль вёўся праз інтэрнэт-рэсурсы.

Адкрыццё фан-зоны ля Палаца спорту - Sputnik Беларусь
Танчыць, рабіць фота і абдымаць Лесіка: чым заняцца на фан-зоне ў Мінску

"На віртуальных рэсурсах, якія не мелі дачынення да афіцыйнага распаўсюджання квіткоў, пакупніку без выбару віду спорту, даты і часу адразу прапаноўвалася аплаціць паслугу. Далей нібыта па ўжо аплачаным чэк-кодзе трэба было забраць у касе свой квіток", - распавяла старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ Крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева.

Пры гэтым, падкрэсліла прадстаўнік МУС, месцазнаходжанне канкрэтных кас квіткоў на сайтах не ўказвалася.

Сумесна з калегамі з упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС аператыўнікі ГУБЭЗ вызначылі, што сайты, праз якія ажыццяўляўся незаконны гандаль, размешчаны на віртуальных хостынг-машынах, доступ да якіх ажыццяўляецца з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Па ініцыятыве ГУБЭЗ МУС доступ да гэтых сайтаў на час правядзення Гульняў абмежаваны. Акрамя таго, упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі беларускага МУС паведаміла расійскім калегам аб дадзеным факце.

Стужка навiн
0