МІНСК, 20 чэр - Sputnik. На "Беларусьфільме" будуць працаваць індыйскія кінематаграфісты. Дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі і заснавальнік ТАА "Сінтылейтынг Глобал" Джага Маханты падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе БелТА.
© Photo : "Беларусьфильм"Гендырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі і заснавальнік ТАА "Сінтылейтынг Глобал" Джага Маханты
Гендырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі і заснавальнік ТАА "Сінтылейтынг Глобал" Джага Маханты
© Photo : "Беларусьфильм"
Для індыйскага боку апынуліся цікавымі студыйныя магчымасці беларускай кінастудыі, яе тэхналагічныя паслугі. Кінематаграфісты "Балівуда" прызналіся, што іх здзівілі магчымасці беларускай студыі. Акрамя таго, кінакампаніі дамовіліся аб арганізацыйнай і маркетынгавай дапамозе.
Ужо ў бліжэйшы час на "Беларусьфільме" пачнуцца здымкі музычных сцэн для новага індыйскага фільма.