МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе прызначылі трэнера - ім стаў Міхаіл Мархель.
Папярэдні галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка пакінуў пасаду 13 чэрвеня.
Міхаілу Мархелю 52 гады. Ён майстар спорту СССР. У якасці нападаючага правёў больш за дзвесце матчаў - і ў Беларусі, і за яе межамі. Гуляў за бабруйскі "Шыннік", сталічныя "Дынама", "Тарпеда"-МАЗа і "Зорку"-ВА-БДУ, магілёўскі "Днепр" і "Маладзечна-2013". Мае легіянерскі досвед у чэмпіянатах Расіі, Венгрыі і Югаславіі.
З 1997 года перайшоў на трэнерскую працу. Чатыры разы выводзіў зборныя краіны (U-17, U-19) у элітныя раўнды чэмпіянатаў Еўропы. Прымаў удзел у падрыхтоўцы алімпійскай зборнай Беларусі да Гульняў-2012 у якасці асістэнта галоўнага трэнера.
Да гэтага прызначэння быў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай краіны, першы ж матч пад яго кіраўніцтвам - са зборнай Гібралтара - скончыўся з лікам 10:0, гэта найбуйнейшая перамога за ўсю гісторыю афіцыйных міжнародных выступаў айчынных каманд на міжнароднай арэне.
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" павіншавала Міхаіла Мархеля з прызначэннем і пажадала "плённых выступленняў у руля галоўнай зборнай краіны".