Сталіца Беларусі прымае спартыўныя дэлегацыі Еўропы і шматлікіх гасцей, да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў застаюцца лічаныя гадзіны, арганізатары хвалююцца і прыкладаюць усе намаганні для таго, каб прадстаўнічыя міжнародныя спаборніцтвы прайшлі на належным узроўні, а Беларусь запомнілася гасцям сваёй гасціннасцю.
Сетка і СМІ бурляць рознымі, часцяком супрацьлеглымі каментарамі, а лідары меркаванняў спаборнічаюць паміж сабой у ацэнках эфектыўнасці і патрэбнасці падобных спартыўных мерапрыемстваў.
Госць праграмы "Гарызонт падзей", палітык, эканаміст Яраслаў Раманчук выказаў свой пункт гледжання з нагоды правядзення ў Беларусі буйнога спартыўнага форуму, а заадно распавёў пра праблему ў Гомельскім раёне, дзе паўстаў канфлікт паміж жыхарамі вёскі Пакалюбічы і раённай адміністрацыяй з нагоды захавання ў вёсцы помніка землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Год людзі плачуць, пішуць - пакіньце ў спакоі наш помнік, гэта нашы дзяды, якія абаранялі нашу Радзіму... Калі я прачытаў, першай думкай было - не можа быць у Беларусі такога! Незалежна ад таго, ва ўладзе ты ці ў апазіцыі, магілы воінаў - гэта святое. Людзі сабралі 1000 подпісаў у абарону помніка, а мясцовае начальства яшчэ ў разважаннях", - сказаў Раманчук.
Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам палітыка, эканаміста Яраслава Раманчука глядзіце на Sputnik Беларусь.