Лукашэнка ўручыў Кадыраву ордэн Дружбы народаў

© REUTERS / Nikolai PetrovАляксандр Лукашэнка і Рамзан Кадыраў
Аляксандр Лукашэнка і Рамзан Кадыраў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі ў свой час адыграў ключавую ролю ў вызваленні беларусаў з палону ў Лівіі.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. У Беларусі асаблівае стаўленне да кіраўніка Чачэнскай рэспублікі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з Рамзанам Кадыравым, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Вітаю цябе ў роднай Беларусі. Няма неабходнасці распавядаць пра мае адносіны да чачэнцаў. У складаныя часы яны нараджалі ў нас у Брэсце і маім імем называлі сваіх дзяцей. Я гэта вельмі цаню", - запэўніў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, нядаўна ў Беларусі быў прызначаны новы міністр унутраных спраў, "а ён у нас каўказец. Гэта людзі, з якіх мы бярэм прыклад. Я сказаў пра тое, што мая мара - гэта пабываць у гарах Чачні, Дагестана".

Пры гэтым ён адзначыў, што ў яго ёсць сябры, якія жывуць у Інгушэціі. І гэта блізкія беларусам людзі. "Я яму кажу (кіраўніку МУС Юрыю Караеву - Sputnik): ты мяне адвязі на радзіму і пакажы вежу".

Беларускі лідар адзначыў, што хацеў бы пабываць у тых месцах без помпы, без лішніх людзей і паглядзець на каўказскія горы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ордэнам Дружбы народаў, указ аб гэтым беларускі лідар падпісаў яшчэ 16 жніўня 2018 года. Ва Указе аб узнагароджанні адзначана, што ордэн Кадыраў атрымаў за значны ўнёсак ва ўмацаванне супрацоўніцтва і дружалюбных адносін Беларусі і Чачні.

Стужка навiн
0