МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Каля будынка парламента Грузіі ў Тбілісі, дзе адбыліся беспарадкі, на дадзены момант працягваюць працаваць праваахоўнікі і эксперты-крыміналісты, паведамляе карэспандэнт Sputnik Грузія з месца падзей.
Перыметр тэрыторыі парламента агароджаны жоўтай стужкай. Гарадскія службы ўжо ачысцілі тэрыторыю. З месца прыбіралі гумавыя кулі і смецце, якое засталося на праспекце пасля акцыі.
Каля тэрыторыі парламента пашкоджаны лавачкі і пліты.
Наведванне праспекта Руставелі ў Тбілісі часова выключана з экскурсійных маршрутаў па грузінскай сталіцы з-за мітынгаў у цэнтры горада. Усіх арганізаваных турыстаў папярэдзілі, што не варта самастойна хадзіць на праспект Руставелі, і рэкамендавалі пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей.
Пратэсты, верагодна, будуць працягвацца ў пятніцу вечарам. Апазіцыя заклікае прыхільнікаў зноў выйсці да будынка парламента, паведамляе тэлеграм-канал Sputnik Блізкае Замежжа.
З-за начных беспарадкаў у Тбілісі прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі перапыніла свой візіт у Мінск, дзе мела намер прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў і пазаўзець за грузінскую зборную.
"Зараз у Грузіі напружаная сітуацыя, таму я палічыла абавязковым быць там. Таму што, калі ў краіне нешта адбываецца, кіраўнік дзяржавы павінен быць на месцы. Выбачайце, але я павінна з'ехаць", - сказала грузінскі прэзідэнт на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам .