Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Мінску 21 чэрвеня. За яркім шоу ўжывую з трыбун назіралі амаль 25 тысяч чалавек.
Рэжысёры падрыхтавалі грандыёзнае тэатральнае прадстаўленне з выкарыстаннем элементаў дапоўненай рэальнасці. Так, над "Дынама" прамчаўся статак зуброў, праляцеў велізарны цмок і зграя буслоў. Гледачам распавялі пра знакамітых беларусах, якія тварылі гісторыю сваёй Радзімы і праслаўлялі яе на ўвесь свет: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Леў Сапега, Марк Шагал, Якуб Колас, Уладзімір Елізар'еў і іншыя.
У парадзе спартсменаў удзел прынялі некалькі тысяч атлетаў з 50 еўрапейскіх краін.
Запалілі "Полымя свету" алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава, Аляксей Грышын, Максім Мірны, Юлія Несцярэнка, Раман Петрушэнка, Надзея Скардзіна, Дзмітрый Даўгалёнак.
"Няхай агонь, як і нацыянальны беларускі сімвал - "папараць-кветка", сагрэе нашыя сэрцы святлом дабра, натхніць на высакародныя здзяйсненні ў імя міру на Зямлі", - заявіў на цырымоніі адкрыцця прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
II Еўрапейскія гульні завершацца 30 чэрвеня. За дзесяць спаборніцкіх дзён больш за чатыры тысячы спартсменаў разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.