Мінабароны РФ апублікавала сакрэтныя дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці

© Sputnik / Виктор ТолочкоБрэсцкая крэпасць - галоўны ўваход і казематы
Брэсцкая крэпасць - галоўны ўваход і казематы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ведамстве нагадалі, што менавіта Брэсцкая крэпасць у першы дзень Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941 года адной з першых гераічна прыняла на сябе націск нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Мінабароны Расіі напярэдадні 78-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны рассакрэціла на сваім сайце дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці, паведамляе Sputnik.

Рэканструкцыя апошняга ваеннага дня ў Брэсце - Sputnik Беларусь
Мір і вайна: як выглядаюць вечар і ранак кантрастаў у Брэсце і крэпасці

У ведамстве нагадалі, што абарона Брэсцкай крэпасці стала адной з самых яркіх старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

"Дваццаць другога чэрвеня 1941 года ў выніку раптоўнага нападзення гітлераўскія войскі планавалі за некалькі гадзін цалкам авалодаць цытадэллю, аднак сустрэлі люты адпор яе абаронцаў, да канца стрымлівалі націск ворага", - адзначылі ў міністэрстве.

Цяпер на сайце Мінабароны ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з узнагароднымі дакументамі і прачытаць рэальныя апавяданні абаронцаў крэпасці, запісаныя ўжо пасля вайны.

Адзін з найважнейшых рассакрэчаных дакументаў - вытрымка з баявога данясення нацыстаў, знойдзенага ў штабе разбітай пад Масквой 45-й нямецкай дывізіі. З дапамогай гэтых папер камандаванне савецкіх войскаў у 1942 годзе даведалася пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

У прыватнасці, у дакуменце апісаны шматлікія спробы гітлераўцаў захапіць цытадэль, акрамя таго, там ёсць інфармацыя пра тое, што нямецкая авіяцыя скінула на яе бомбу вагой 1800 кілаграмаў.

Выстава ваенных фатаграфій на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

Яшчэ адзін знойдзены дакумент апісвае подзвігі аднаго з галоўных абаронцаў крэпасці маёра Пятра Гаўрылава. У ім адзначана, што немцы дзівіліся мужнасці савецкага афіцэра, праявілі павагу да яго адвагі і захавалі яму жыццё.

Чарговы рассакрэчаны дакумент апісвае абставіны гібелі яшчэ аднаго арганізатара абароны Брэсцкай крэпасці - палкавога камісара Яфіма Фаміна. Стала вядома, што нацысты расстралялі яго каля сцен цытадэлі.

Дакументы былі рассакрэчаныя напярэдадні 78-й гадавіны пачатка Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 года на постсавецкай прасторы лічыцца адной з самых сумных датаў у гісторыі.

У гэты дзень на досвітку фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Яе авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, ваенна-марскіх базах, месцах пастаяннай дыслакацыі войскаў і многіх гарадах, размешчаных у 250-300 кіламетрах ад дзяржаўнай мяжы.

Стужка навiн
0