Цяпер дакладна: Польшча прыме III Еўрапейскія гульні

© Sputnik / Ирина ГрамовичВавельскі замак у Кракаве, архіўнае фота
Вавельскі замак у Кракаве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней паведамлялася, што толькі гэтая краіна прапанавала правесці наступны еўрапейскі мультыспартыўны форум на сваёй тэрыторыі.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Наступныя Еўрапейскія гульні пройдуць у 2023 годзе ў Польшчы, такое рашэнне прынялі на генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая прайшла ў Мінску, паведамляе Sputnik.

Раней паведамлялася, што Польшча стала адзінай краінай прэтэндэнткай на правядзенне наступнага еўрапейскага мультыспартыўная форуму, прапанаваўшы ў якасці горада-гаспадара спаборніцтваў Кракаў.

Паведамлялася таксама, што расійская Казань збіраецца падаць заяўку на правядзенне спаборніцтваў, але гэты намер не пацвердзіўся.

Рашэнне аб тым, дзе ўсё ж такі пройдуць III Еўрапейскія гульні, было прынята 22 чэрвеня ў Мінску. Імкненне Польшчы падтрымалі ўсе 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Адпаведна, наступны мультыспартыўны форум пройдзе ў Кракаве і іншых гарадах Малапольскага ваяводства ў 2023 годзе.

Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю другога спаборніцкага дня II Еўрапейскіх гульняў.

Стужка навiн
0