У Азярцы спяваюць і кахаюць: яркія фота з фестывалю "Купальскае кола-2019"
У Азярцы спяваюць і кахаюць: яркія фота з фестывалю "Купальскае кола-2019"
Sputnik Беларусь
Міжнародны музычны фэст для аматараў беларускай культуры праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. Прыгожыя дзяўчаты і гарачыя хлопцы – у фотастужцы Sputnik. 22.06.2019, Sputnik Беларусь
2019-06-22T15:59+0300
2019-06-22T15:59+0300
2019-06-22T16:04+0300
фота
беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Фестываль "Купальскае Кола" традыцыйна спалучае абрадавы і музычны складнікі. Аматары фолкавай музыкі прыязджаюць сюды, каб паслухаць выступленні любімых гуртоў, а прыхільнікі беларускай спадчыны - правесці Купалле згодна с традыцыямі продкаў.У гэтым годзе "Купальскае кола" праходзіць ў філіяле Музея народнай архітэктуры і побыту вёсцы Азярцо. Акрамя выступаў вядучых музычных калектываў з Беларусі, Расіі і Латвіі, тут працуе рамесны кірмаш, дзіцячы забаўляльны гарадок і анімацыйныя пляцоўкі, намётавы гарадок і фудкорт. Гасцей вучаць плесці вянкі, частуюць беларускім баршчом і квасам і нават даюць пакурыць кальян.Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на адкрыццё фестывалю, калі прайшоў абрад апранання Купалінкі, завіванне купальчатай касы і фальклорны канцэрт.Як прайшоў першы дзень фестываля "Купальскае кола - 2019 ", глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Міжнародны музычны фэст для аматараў беларускай культуры праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. Прыгожыя дзяўчаты і гарачыя хлопцы – у фотастужцы Sputnik.
Фестываль "Купальскае Кола" традыцыйна спалучае абрадавы і музычны складнікі. Аматары фолкавай музыкі прыязджаюць сюды, каб паслухаць выступленні любімых гуртоў, а прыхільнікі беларускай спадчыны - правесці Купалле згодна с традыцыямі продкаў.
У гэтым годзе "Купальскае кола" праходзіць ў філіяле Музея народнай архітэктуры і побыту вёсцы Азярцо. Акрамя выступаў вядучых музычных калектываў з Беларусі, Расіі і Латвіі, тут працуе рамесны кірмаш, дзіцячы забаўляльны гарадок і анімацыйныя пляцоўкі, намётавы гарадок і фудкорт. Гасцей вучаць плесці вянкі, частуюць беларускім баршчом і квасам і нават даюць пакурыць кальян.
Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на адкрыццё фестывалю, калі прайшоў абрад апранання Купалінкі, завіванне купальчатай касы і фальклорны канцэрт.
Як прайшоў першы дзень фестываля "Купальскае кола - 2019 ", глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Яшчэ адзін абавязковы этап Купалля - завіванне купальскай касы. Так называецца "стужка", сплеценая з кветак і ўпрыгожаная на адным з канцоў купальскім вянком.
Як ніякае іншае, свята Купалле авеяна легендамі і міфамі, у яго абрадах цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, вераванні нашых продкаў.